Материалы сайта
Это интересно
Камедыя Андрэя Макаенка "Выбачайце, калi ласка!” Надзеннасць праблем, узнятых у творы.
Яркiм сведчаннем творчага росту А. М. стала сатырычная камедыя "В. к. л. “ (1953). Сюжэтны канфлiкт камедыi будуецца на сутычцы прагрэсiуных адносiн да працы са спажывецкiмi i кар'ерысцкiмi. Драматург выкрывае нядобрасумленных людзей, якiя прыносяць у ахвяру дзяржауныя iнтарэсы. А. М. так пабудавау камедыю, што Калiберау, з'яуляючыся галоуным сатырычным персанажам, у той жа час не удзельнiчае нi у адной махiнацыi, нават адкрыта не падтрымлiвае яе арганiзатарау. Калiберау поунасцю нiдзе не выказвае свае думкi, але умее пыл у вочы пусцiць, каб аказацца у выгадным для сабе становiшчы, нават у размове з жонкай, калi яны гавараць пра адны i тыя ж рэчы, нельга зразумець, разумее ён думкi жонкi цi не; то паводзiць ен сабе з упаунаважаным, калi той прапануе разлiчыцца з хлебапастаукамi фальшывымi квiтанцыямi са спiртзавода. Мэта Калiберава -- вярнуцца у Мiнск, але гэта можна зрабiць пры адной умове -- набыушы славу. Для здзяйснення сваей задумы, ен ахвяруе iнтарэсамi дзяржавы. Каб зрабiць выгляд заклапочанага кiраунiка, К. прыкiдваецца хворым -- камянi у печанi, i, нiбыта перамагаючы хваробу, кожны дзень ходзiць на працу. Печкуроу i Моцкiн дапамагаюць К. пракласцi "дарогу да славы". Моцкiн ведае "сакрэты як выйсцi у перадавiкi". I адзiн з iх -- як гэта зрабiць пры дапамозе фальшывых квiтанцiй. Правядзен ню гэтага "сякрэта” у жыццi вымушаны дапамагаць старшыня калгаса Гарошка i дырэктар спiртзавода Печкуроу. У Моцкiна i Печкурова свае погляды на жыцце, яны хочуць жыць цiха, спакойна, у дастатку. Моцкiна не цiкавяць дзяржауныя iнтарэсы i дабрабыт калгаснiкау, яму важна заняць пасаду дырэктара базы. Ен увесь да паслуг начальства i клянецца рабiць так, як скажа начальства. Але ен падхалiмнiчае да таго часу, пакуль яму выгадна, а калi адчувае небяспеку, то гатовы звалiць усю бяду са сваей галавы на чужую. Драматург паказвае, што дзейнасць К. была б немагчымай без падтрымкi М. i П., усей гэтай "кампанii", дзе рука руку мые. Яны глядзяць на сваю службу як на сродак уласнага узбагачэння: кожны цягне усе, што можа: П. -- спiрт, М. -- аферысцкiя iдэi. I зусiм было б добра, усе б жылi у згодзе, каб не правалiлася справа, пасля чаго яны пачынаюць ускладаць вiну адзiн на аднаго. Поунае самавыкрыцце наступае у фiнале твора. Драматург выкрывае дэмагогiю, бюракратычныя метады кiраунiцтва, якiя ствараюць атмасферу баязлiвасцi i няупэуненасцi, параджаюць такiх кiраунiкоу як Г., баязлiуца, якi не можа даць адпор, i такога тыповага кiраунiка, як К., што прыкрываецца клопатамi аб дзяржауных iнтарэсах, а на практыцы кiруецца кар'ерысцкiмi метадамi. Носьбiтамi станоучага выступаюць у камедыi брыгадзiр Мiхальчук, пракурор Курбатау, настаунiца Наташа Гарошка.
Спектакль па п'есе "В. к. л. “ паставiлi 125 тэатрау былога Сав. Саюза, а таксама тэатры Польшчы i Балгарыi. Сiльнiкау -- у тэатры iмя Я.Купалы.