Паэма Аркадзя Куляшова "Сцяг брiгады". Алюстраванне трагiчнага лесу народа у час вайны. Роля лiрычных адступленняу i пейзажных малюнкау у творы.

Паэма нпiсана у жнiунi-вераснi 1942 года на Калiнiнскiм фронце пад уражаннем убачанага i перажытога, у зямлянцы, памiж баямi. У аснову паэмы быу пакладзены сапраудны факт, звязаны з падзеямi брiгады камiсара Зуева, з якiм быу асабiста знаемы паэт.

Тэма твора -- мужнасць савецкага народа у барацьбе з ворагам.

Iдэя -- сцвярджэнне жыватворчай сiлы савецкага патрыятызму, праслауленне воiнскага абавязку, чэсцi савецкага салдата.

А. К. прызывае да пiльнасцi памiж народамi. Паэт паказау моц, сiлу, супрацьстаянне фашысцкiм нелюдзям, заклiкае да з'яднання.

Асноуная увага накiравана на уяуленне драматычных перажыванняу чалавека, на вачах якога раунуецца родны горад, пусцее родны дом, гiнуць блiзкiя i дарагiя, а сам ен вымушаны надоуга пакiнуць родныя мясцiны. Сваеасаблiвым акампанементам усяму гэтаму гучыць традыцыйны у класiчнай лiтаратуры матыу "адарванага лiстка".

Алесь Рыбка -- галоуны герой паэмы -- пакiдае родны Мiнск у трагiчны час: вайна прынесла у яго дом вялiкае гора, разбурыла любiмы горад, разлучыла з сям'ей. Адчуваючы сябе сынам Радзiмы, часцiнкай свайго народа, ен iдзе на суровую i цяжкую бiтву з фашызмам, даючы свяшчэнную клятву вярнуцца дамоу толькi з перамогай.

Алесь Рыбка нi на хвiлiну не губляе веры у сiлы народа. Нават у самыя драматычныя моманты свайго франтавога жыцця -- развiтваючыся з домам, выратоуваючы сцяг брыгады, пераходзячы лiнiю фронту, у цяжкiх умовах акружэння -- герой верыць у перамогу, i гэта вера з'яуляецца для яго надзейным компасам.

Ён хоча прыйсцi дадому не нiкчемным, слабым жабраком, а пераможцам. Ён верыць у справядлiвасць змагання. У героя паэмы высокае пачуццё грамадзянскага абавязку перад народам, сапраудны гуманiзм i нянавiсць да ворага, яснае, чыстае сумленне i прыгожая душа. Усе гэта спалучаецца з мужнасцю i чэснасцю. Ен не шкадуе жыцця, выратоуваючы сцяг брыгады, выносiць з поля бою цяжка параненага камiсара Заруднага i гэтым самым выконвае высокi воiнскi i грамадзянскi абавязак.

Мужнасцю i стойкасцю вызначаецца i камiсар Зарудны. У самыя цяжкiя моманты бою ён натхняе байцоу брыгады сваей верай у перамогу. Правобразам камiсара паслужыу член Ваеннага савета 11 армii брыгадны камiсар I.В. Зуеу, з якiм А. Куляшоу быу асабiста знаемы.

Разам з мужнасцю камiсара Заруднага i Алеся Рыбкi паэт паказвае паводзiны Мiкiты Ворчыка -- былога наводчыка гарматы, аднаго з тых, каму пашанцавала застацца жывым. Пад уплывам панiчных чутак Ворчык губляе веру у перамогу, не бачыць сэнсу у далейшым змаганнi, не знаходзiць у сябе дастаткова сiл, каб пераадолiць разгубленасць. У вынiку ен кiдае баявых сяброу, шукаючы "цiшынi i спакою" дома. Але не знаходзiць Мiкiта сямейнага шчасця: дома ен даведваецца аб трагiчнай смерцi жонкi Марыны i яе перадсмяротнай запiсцы з просьбай адпомсцiць ворагу здзекi i слезы. Высвятляецца таксама, что Ворчык, пакiдаючы сваiх сяброу забрау ватоуку з зашытым брыгадным сцягам. За здраду Мiкiту выносiцца суровы прысуд.

Вобразамi старасты -- прыслугача Мядзвецкага, хутаранкi Лiзаветы -- А. Куляшоу паказау маладушных людзей, здраднiкау.

Паэма А. Куляшова "Сцяг брыгады" сцвярджае духоуныя каштоунасцi народа -- нянавiсць да ворагау, здраднiкау, вальналюбства, высакародства, працавiтасць, чалавечую годнасць. А.Твардоускi назвау паэму "голасам сэрдца, напоуненага болем за родную беларускую зямлю, плачам па ёй i гарачай, светлай верай у яе сiлы да барацьбы, у яе вызваленне".

Сцена развiтання Рыбкi з апусцелым домам -- у прачулых зваротах адухоуленых рэчау гучыць горкае напамiнанне аб трагiчным лесе тысяч дзяцей, якiя вымушаны блукаць па дарогах вайны. Далей трагiчны матыу развiтання перарастае у страшнае пракляцце вайны, а затым у прыягу вернасцi. Вобраз Радзiмы раскрываецца у пейзажных адступленнях. Малюнкi прыроды адцяняюць i глыбiню народн. пакут, i неумiручасць Радзiмы нi бы адчуванне прауды, справядлiвасцi, чалав. дабра, i наадварот, адносiцца варожа да зла, дзiкага разбою.

Пад аховай цемнага лесу, магутных хвой героi спяць спакойна, набiраючы сiл для новых выпрабаванняу. Лясны ручай, возера, дуброва, хмызняк, мерзлы мох на балоце -- усе гэта верныя сябры i саюзнiкi воiнау. Для усiх пейзажных малюнкау паэмы характэрна адна рыса: яны нiколi не падаюцца нейтральна да перажыванняу герояу, нiдзе не служаць толькi фонам для падзей. Пейзаж нясе на сябе след перажыванняу герояу.

Лiрiчныя адступленнi падначальны iдэйнай задуме аутара. Пейзажныя малюнкi дапамагаюць раскрыць iдэю твора, выявiць душэуны стан герояу, iх думкi, перажыванi. Пейзажныя малюнкi сiмвалiзуюць неадольную сiлу патрыятычных пачуццяу, заснаваных на векавых традыцыях народа, якi усей саей духоунай дзейнасцю, сваiм адчуваннем, сваей дзейнасцю звязаны з роднай зямлей, яе прыгажосцю.